«НН» ужо пісала пра тое, што Нацыянальная бібліятэка Беларусі знеахвочвае людзей хадзіць у будынак-дыямент, выдаючы мультымедыйная кружэлкі з поўным наборам інфармацыі па выбітных творцах нашай краіны: гэтак сёлета выйшаў цудоўны дыск, прысвечаны Францішку Багушэвічу. Кружэлка ж, напоўненая звесткамі пра Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, пабачыла свет яшчэ ў 2008 (да 200-годовага гадовага юбілею дудара), але яе з'яўленне прайшло амаль незаўважным. І дарма.

Між тым, выданне надта патрэбнае: найперш для вучняў і студэнтаў. Мяркуйце самі: цяпер, адно седзячы дома перад маніторам камп'ютара, можна азнаёміцца з біяграфічнымі нарысамі пра пачынальніка сучаснай беларускай літаратуры, пабачыць, як выглядаюць аўтэнтычныя прыжыццёвыя выданні яго твораў і прыдбаць веды з вялікай колькасці літаратуразнаўчых і мастацтвазнаўчых артыкулаў Генадзя Кісялёва, Уладзіміра Содаля і Язэпа Янушкевіча. У разделе «Фотагалерэя» - пабачыць здымкі са знакамітай «Ідыліі» у класічнай пастаноўцы Пінігіна. Што яшчэ патрэбна для падрыхтоўкі 9-ці і нават 10-бальнага рэфэрату?

Выданне можна купіць па падпісцы або набыць у шапіку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

«Жыве паміж намі дудар наш…»: да 200-годдзя з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (электронны рэсурс). Склад.: В. Грынкевіч. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2008.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?