Дамоўленасць аб ліцэнзійнай або кантрактнай вытворчасці гарэлкі ўкраінскай кампаніі Nemiroff можа быць дасягнута ў лістападзе. Пра гэта 6 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Іван Данчанка.

Паводле яго слоў, прадстаўнікі кампаніі ўжо агледзелі беларускія заводы, якія вырабляюць алкагольную прадукцыю.

«Цяпер робіцца тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне праекта, каб ён быў выгадны кожнаму боку», — сказаў Данчанка.

Паводле яго слоў, ва ўкраінскай кампаніі Беларусь «бачыць партнёра, з дапамогай якога хочам павялічыць пастаўкі алкагольнай прадукцыі на экспарт». Пры гэтым Данчанка падкрэсліў, што ў вытворчасці гэтай прадукцыі «будзе выкарыстоўвацца беларускі спірт, цукар, задзейнічаны магутнасці беларускіх заводаў».

Данчанка таксама паведаміў, што ліцэнзійная або кантрактная вытворчасць гарэлкі ўкраінскай кампаніі Nemiroff можа скласці не менш чым 1 млн. дэкалітраў за год.

Кампанія Nemiroff заснавана ў 1992 годзе. Аб'ём вытворчасці ў 2008 годзе склаў 7,7 млн. дал, аб'ём продажу — 482,9 млн. долараў. У Беларусь Nemiroff імпартуе каля 5 тыс. дал гарэлачнай прадукцыі за год пры агульным аб'ёме імпарту каля 27 тыс. дал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?