З прычыны эпідэміі грыпу ва Украіне прэзідэнцкія выбары могуць быць перанесеныя з 17 студзеня на 30 траўня наступнага году.

Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка сакратарыяту прэзідэнта нашай паўднёвай суседкі гар Папоў.

«Калі ўрад не зможа ўзяць пад кантроль сітуацыю з эпідэміяй грыпу, то не выключана ўвядзенне надзвычайнага становішча ў краіне і перанос выбараў на 30 траўня»,- сказаў Папоў.

Аргументуючы сваё бачанне сітуацыі,

ён адзначыў, што «эпідэмія грыпу радыкальна паўплывала на хаду выбарчай кампаніі», і пастаўлена пытанне «пра роўнасць кандыдатаў у прэзідэнты і правы выбарцаў».

Папоў кажа, што рэжым каранціну з забаронай масавых мерапрыемстваў найболей ударыў па апазіцыйных кандыдатах, тады як кандыдаты пры ўладзе могуць наведваць каранцінныя вобласці, сустракацца з актывам, прэсай.

Апроч таго, правядзенне прэзідэнцкіх выбараў 30 траўня – а гэта таксама дзень мясцовых выбараў – дае магчымасць ашчадзіць некалькі мільярдаў грыўняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?