Ва Украіне па стане на 6 лістапада ад грыпу і ВРВІ памерлі 135 чалавек, у тым ліку і за апошнія суткі – 25 чалавек, такія звесткі прыводзіць Міністэрства аховы здароўя краіны.

Больш за ўсё за суткі памерла ва Львоўскай вобласці – 12 чалавек, пяць чалавек – у Івана-Франкоўскай, чатыры – у Чарнавіцкай, па адным у Данецкай, Кіеўскай, Палтаўскай і Хмяльніцкай.

Усяго з пачатку эпідэміі захварэлі 871 тыс. 37 чалавек, у тым ліку за апошнія суткі 101 тыс. 317 чалавек.

Шпіталізаваныя з пачатку эпідэміі 39 тыс 603 чалавекі, за апошнія суткі – 4 тыс. 732, з якіх у рэанімацыі знаходзяцца 317 чалавек.

Варта адзначыць, што эпідэмія грыпу развіваецца па адной схеме. Проста ва Украіне статыстыка адкрытая, а ў Беларусі – закрытая.

Украінская дынаміка дае падставу думаць, што другая хваля магчымая і ў Беларусі, па меры таго як грып з Менску і ваколменскіх гарадоў пашыраецца на іншыя рэгіёны Беларусі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?