У 2007 г. у краіне зьявяцца рачныя круізы. Заплянаваныя два маршруты: па Аўгустоўскім канале паблізу Горадні, а таксама па Прыпяці і Дняпры – зь Берасьця ў Кіеў. У рамках кампаніі па разьвіцьці ўнутранага турызму водныя шляхі краіны ўзмоцнена прыводзяцца ў стан гатоўнасьці. Да суднаходных Нёмана, Дняпра і Прыпяці ў 2006 г. дадаўся Аўгустоўскі канал зь ягонымі старадаўнімі шлюзамі. Рыхтуюцца і судны: на Пінскім суднабудаўнічым заводзе будуюць новы цеплаход на 45 чалавек, а ў Мінску мадэрнізуюць «Ластаўку», -- якой ня так ужо і мала гадоў. Арганізатары будучых круізаў пакуль не абвяшчаюць праграмы меркаваных падарожжаў, але, паводле паведамленьняў СМІ, магчымыя экскурсіі ў Чарнобыль для усіх ахвотных. Шлях зь Берасьця ў Кіеў сапраўды ляжыць цераз гэты горад – карабель будзе праплываць у непасрэднай блізкасьці каля ЧАЭС

На гэты момант рэйсавыя водныя зносіны ёсьць у Беларусі толькі ў Пінску, а шпацыры ладзяцца ў Берасьці, Горадні, Гомелі і на Мінскім моры. Затое ў суседняй Польшчы магчымасьці каналаў і рэк выкарыстоўвацца па максымуму і карыстаюцца шалёнай папулярнасьцю.

travel.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0