Пад час кароткага адпачынку палітпрызыўнік Зміцер Хведарук завітаў у рэдакцыю «НН» і распавёў пра тое, як яму служыцца ў беларускім войску. Змітру, шчыраму верніку, у войску складана весці паўнацэннае рэлігійнае жыццё. Банальна не стае часу памаліцца. Замест малітвы — ці фізічныя практыкаванні, ці заняткі па ідэалогіі, ці вывучэнне «святой кнігі войска» — статутаў. Нават трымаць Біблію ў шафцы непажадана — гэта раздражняе некаторых афіцэраў.

Але, пагутарыўшы з жаўнерамі, Зміцер зразумеў, што ў многіх з іх «закладзены правільны падмурак з дзяцінства». «Беларускасць у людзях прысутнічае, недзе глыбока, але чакае вось-вось прарвацца», — кажа Зміцер. Аптымізму ён не губляе і ў войску: «Галоўнае правільна паставіць сябе з самага пачатку, заставацца сабой і не асабліва ўспрымаць гэта ўсур’ёз».

Цалкам інтэрв’ю з палітпрызыўніком можна пабачыць на відэа:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?