09.11.2009 / 14:10

Сідорскі сустрэўся з Назарбаевым 1

Прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі ў панядзелак сустрэўся з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым.

«Спадзяюся, што ўсе перагаворы ўжо адбыліся, вы пра ўсё дамовіліся і напярэдадні майго афіцыйнага візіту ў Беларусь вы прыехалі ўдакладніць некаторыя моманты», — адзначыў Нурсултан Назарбаеў.

Сёння таксама адбылася сустрэча Сяргея Сідорскага з прэм’ер‑міністрам Казахстана Карымам Масімавым, у час якой Беларусь прапанавала 37 праектаў для ўключэння ў Карту індустрыялізацыі Казахстана.‑

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Litvin / Адказаць
09.11.2009 / 16:18
Лукашэнка Сiдорскаму яшчэ пiнка пад зад не дау? Або да конца года гэты пiнок адклау? Пракаповiч наступны?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру