Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе воблачна. На значнай частцы тэрыторыі дажджы.

Месцамі туман. Вецер паўднёва‑ўсходні 6—11 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 2—8, днём плюс 4—10.

У Мінску 10 лістапада воблачна. Часам невялікі дождж. Уначы і раніцай слабы туман. Вецер паўднёва‑ўсходні 6—11 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 3—5, днём плюс 5—7.

У наступныя двое сутак, 11—12 лістапада, па краіне чакаецца воблачнае надвор’е. 11 лістапада часам дажджы, месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах туман. Вецер пераменных напрамкаў 5—10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак плюс 3—10°С, па поўдні да плюс 12°С. 12 лістапада воблачна. Часам дажджы, месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах туман. Вецер пераменных напрамкаў 5—10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы і днём плюс 2—9°С.

У Мінску 11 лістапада будзе воблачна. Часам дажджы. Слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 5—10 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 5—7, днём плюс 6—8.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?