Віноўнік урачыстасцяў

Віноўнік урачыстасцяў

На шыбах большасці крамаў у мясцовасці Пэры (штат Алабама) напісана «Зачынена на свята Абамы», а людзі на аплочваемым адпачынку пахаджваюць уздоўж вулак, на якіх ладзяцца кірмашы і размаітыя народныя фэсты. Гэтак тамтэйшыя жыхары, большасць якіх - афраамерыканцы, адзначаюць свята Абамы (Obama Holiday).

Святкаванні — афіцыйныя: нават зачыніліся усе дзяржаўныя ўстановы.

«У краіне святкуюць у гонар Лінкальна і Калумба, але для нас вялікім святам сталася абрання Барака Абамы, — кажа адзін з жыхароў мясцовасці, — мы святкуем не праз Абаму, а праз факт, што маем чорнага прэзідэнта».

Аднак ёсць і тыя, які лічаць што 5 дзён святаў — занадта, асабліва ў час эканамічнага спаду.

«Ці патрэбны нам такія святы? Мінуў жа ўжо цэлы год з часу абрання, і таму святкаванні маглі бы быць сціплейшымі», — наракае Майкл Брукс, прафесар з мясцовага каледжа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?