Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў плануе наведаць Беларусь у канцы лістапада.

Аб гэтым 9 лістапада ў Астане заявіў журналістам прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, паведамляе агенцтва Kazakhstan Today.

«Толькі што адбылася мая сустрэча з прэзідэнтам Казахстана, мы размаўлялі аб падрыхтоўцы афіцыйнага візіту Нурсултана Назарбаева ў Беларусь, які адбудзецца ў канцы лістапада гэтага года. Галоўнае, каб гэты візіт быў напоўнены зместам, які адпавядаў бы таму тэмпу развіцця эканомік, які ёсць сёння ў Беларусі, і тэмпу, зададзенаму прэзідэнтам Назарбаевым па індустрыяльна‑інавацыйным развіцці», — сказаў Сідорскі.

«Раней мы дамовіліся з прэм’ер‑міністрам Казахстана аб рэалізацыі 37 праектаў у розных артыкулах эканомікі ад горнаруднай, здабыўной прамысловасці, машынабудавання, металаапрацоўкі, медыцыны, тэхналогій сельскагаспадарчай вытворчасці. Прычым мы выказалі гатоўнасць да таго, каб дзеючым прадпрыемствам у Беларусі з казахстанскім капіталам і ў Казахстане з беларускім капіталам надаць дадатковы імпульс развіцця. Прэзідэнтам Казахстана такія падыходы падтрыманыя», — адзначыў Сідорскі.

Ён таксама паведаміў, што прэм’ер‑міністрам Казахстана і Беларусі дадзены даручэнні да візіту Назарбаева ў Беларусь праінфармаваць двух прэзідэнтаў аб тым, што такія праекты ўзгодненыя. «Я думаю, ёсць усё для таго, каб іх рэалізаваць», — падкрэсліў прэм’ер‑міністр Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?