Праграма правядзення праймерыз у тэставым рэжыме будзе распрацавана на працягу тыдня, паведаміў лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

З неабходнасцю правядзення праймерыз — для вызначэння кандыдата ў прэзідэнты ад апазіцыйных сіл — выступаюць Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы (АДС). Планавалася, што праймерыз будуць праходзіць адразу на рэспубліканскім узроўні. Аднак ніводная са структур, што ўваходзяць у АДС, пакуль не вызначылася са сваім кандыдатам на ўдзел у першасных выбарах.

«Мы разлічваем правесці праймерыз у тэставым рэжыме на тэрыторыі Аршанскага раёна (Віцебская вобласць), — сказаў Лябедзька.

— Праз тыдзень прадстаўнікі рэгіянальнай кааліцыі павінны прыехаць у Мінск і прэзентаваць праграму. Цяпер у рэгіёне ў цэлым пазітыўнае стаўленне да праймерыз».

Палітык паведаміў, што

аршанскі рэгіён падыходзіць для правядзення праймерыз, бо ў ім дзейнічае ўплывовая кааліцыя дэмакратычных сіл.

Плануецца, што праймерыз у тэставым рэжыме пройдуць у студзені 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?