Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем Героя Сацыялістычнай Працы, народную артыстку СССР Аляксандру Пахмутаву –паведамляе афіцыйная старонка А.Лукашэнкі.

«З Вашым імем звязаны незабыўныя старонкі гісторыі савецкай песні. Вы стварылі мноства выдатных твораў, прасякнутых патрыятызмам, любоўю да жыцця, аптымізмам, якія ведаюць і з задавальненнем выконваюць людзі розных пакаленняў», - гаворыцца ў віншаванні кіраўніка краіны.

Кампазітара павіншаваў таксама прэзідэнт Расіі. Д.Мядзведзеў паведаміў Аляксандры Пахмутавай аб тым, што, падпісаў Указ аб яе узнагароджанні ордэнам «За заслугі перад Айчынай» I ступені. Як гаворыцца ва ўказе кіраўніка Расійскай Федэрацыі, гэтая ўзнагарода прысвоена Пахмутавай «за выдатныя заслугі ў развіцці айчыннага музычнага мастацтва і шматгадовую творчую дзейнасць».

Нагадаем, што ў 2000 годзе, А.Пахмутава была ўзнагароджана Ордэнам Францыска Скарыны «за актыўную дзейнасць па развіцці і замацаванні беларуска-расійскіх культурных сувязяў».

9-га лістапада кампазітару споўнілася 80 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0