Але людзі ў масках на вуліцах гораду не трапляюцца. Няма ў аптэках райцэнтру і лекаў супраць грыпу.

На дзвярах капыльскіх аптэк ад мінулага тыдня вісяць абвесткі пра тое, што супрацьвірусныя лекавыя сродкі адсутнічаюць у сувязі з незадавальненнем заявак. Няма і масак. Мясцовыя кажуць, што іх раскупілі па меры распаўсюду чутак з Мінску. Штопраўда, пабачыць у Капылі на вуліцы чалавека ў масцы — рэдкая ўдача. Супрацоўнікі аптэк абяцаюць, што лекі і прафілактычныя сродкі падвязуць, але пра канкрэтныя даты нічога не кажуць. Тым не менш, штодня тут выстройваюцца доўгія чэргі. У іх, у асноўным, гадзінамі выстойваюць жыхары навакольных вёсак, якія, у надзеі набыць хоць штосьці, не зважаюць на папераджальныя надпісы.

У мясцовых медычных установах таксама людна. Чарга да тэрапеўта па тэлефоне распісаная на тыдзень наперад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?