Група экспертаў Міжнароднага валютнага фонда на чале з кіроўніком місіі МВФ па Беларусі Крастаферам Джарвісам, якая пачала сёння працу ў Мінску, прабудзе ў нашай краіне да 19 лістапада.

Місія будзе ацэньваць ход выкананання праграмы, на якую былі выдзелены папярэднія часткі крэдыту стэнд-бай.
Запланаваныя сустрэчы ва ўрадзе, Нацбанку, міністэрствах эканомікі і фінансаў. Па выніках працы экспертаў будзе вырашана, ці атрымае Беларусь наступную частку грошай.
Нацбанк разлічвае атрымаць чацвёрты транш у снежні. Па словах старшыні праўлення Нацбанку, па стане на 1 кастрычніка выкананыя усе паказнікі, узгодненыя ў рамках праграмы з МВФ.

Агульны памер фінансавай падтрымкі павінен скласці $3,52 мільярда. З іх Беларусь атрымала ўжо $2,23 мільярда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?