Скандальна вядомая польская ультракансерватыўная радыёстанцыя «Радыё Марыя» знаходзіцца на мяжы банкруцтва.

Ранкам у панядзелак адзін з кіраўнікоў радыёстанцыі, ксёндз Тадэвуш Рыдзык, звярнуўся да слухачоў з просьбай аб дапамозе. «Вельмі просім вас аб дапамозе. У Айчыне штораз больш людзей бедных, беспрацоўных. Мы вельмі моцна гэта адчуваем. У нас яшчэ ніколі не было такой дрэннай сітуацыі. Каб радыёстанцыя ўтрымалася, патрэбныя вялікія сродкі. Просім аб малітве і матэрыяльнай дапамозе, найлепш штомесячнай. Паўтаруся, што у нас яшчэ не было такой складанай сітуацыі», — гаворыцца ў заяве кс.Рыдзыка.

Аднак польскія СМІ распаўсюджваюць інфармацыю, што фінансавыя праблемы з’явіліся не ў радыёстанцыі,

а ў фонда Тадэвуша Рыдзыка «Lux Veritatis». Паводле інфармацыі газеты «Rzeczpospolita», фонд Т.Рыдзыка вінен дзяржаве 4,3 млн злотых

(больш за паўтара мільёна даляраў). Такая запазычанасць з’явілася ў выніку маніпуляцый з аплатай падаткаў.

АП, паводле rp.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0