Марыя Несьцерава, а раней — прэс-служба ЭГУ зьвінавацілі Тацяну Горн у скажэньні фактаў. У сувязі з гэтым Т.Горн папрасіла выказацца прафэсарку Фрайбурскага й Базэльскага ўнівэрсытэтаў, якая таксама прысутнічала на лекцыі. Падаём тут яе адказ.

«Сп. Міхайлаў сапраўды ачарніў сытуацыю ў Беларусі, і называць Вас, Тацяна, пры гэтым манюкаю («Заява прэс-службы ЭГУ», «НН», №45, 2 сьнежня) не было падстаў.

Так, беларуская мова, падобна да сэрбалужыцкай, даўно значыцца ў пераліку моваў, што знаходзяцца пад пагрозай. Аднак становішча беларускае мовы адрозьніваецца ад становішча сэрбалужыцкай ці іншых так званых меншасных моваў. У прыватнасьці, няма падстаў характарызаваць як непаўнавартую (minderwertig) мову толькі з прычыны таго, што на яе няма перакладаў, якія мелі б добрую якасьць. Што такое значыць «добры» пераклад?

Пэўная роля таксама належыць самасьвядомасьці нацыі ды атаясамленьню нацыі са сваёй мовай. У асяродзьдзі мовазнаўцаў гэтае пытаньне разглядаецца значна больш дыфэрэнцыявана, чым было выкладзена сп.Міхайлавым. Мяне таксама раззлавалі ягоныя выказваньні. Але, зважаючы на тое, што ён ня мовазнавец, нам варта паблажліва паставіцца да гэтага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?