З 1 снежня ўступаюць у сілу новыя санітарныя нормы і гігіенічныя нарматывы басейнаў.

Галоўная навіна для карыстальнікаў — больш не трэба даведак ад доктара. Варта адзначыць, што не трэба справак для хаджэння ў басейн і ў большасці еўрапейскіх краінаў. Даведкі былі па большай частцы фармальнасцю. Яны выдаваліся раз на год, між тым скурныя хваробы могуць праяўляцца і знікаць. У любым разе, усё залежала ад грамадзянскай свядомасці чалавека: ці ён сочыць за сваім здароўем, ці наведвае басейн хворым. Затое цяпер людзей пазбавілі ад стаяння ў чэргах у паліклініках.

А вось шапачкі застаюцца абавязковымі.

Строга рэгламентаваныя і нормы замены вады ў басейнах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?