Канадскі юнак Джупі Ангуцілак двое сутак дрэйфаваў на адной крызе з двума белымі мядзведзянятамі.

17‑гадовы паляўнічы‑эскімос апынуўся ў непасрэднай блізкасці ад белай мядзведзіцы і двух яе мядзведзяняткаў, калі льдзіна адкалолася, і яе панесла ў мора.

У мэтах самаабароны канадзец вымушаны быў застрэліць мядзведзіцу, а далей на працягу двух сутак пры тэмпературы ніжэй за 20 градусаў чакаў дапамогі.

Паляўнічы не мог рабіць рэзкіх рухаў, каб сагрэцца, бо баяўся, што ў гэтым выпадку мядзведзяняты нападуць. Ён так замерз, што, калі ратавальнікі, нарэшце, заўважылі яго з верталёта, нават не змог памахать ім рукой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?