10.11.2009 / 17:21

Барацьба з п’янствам у паветры па‑расейску 1

Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі прапаноўвае ствараць базы дадзеных, дзе б утрымліваліся асабістыя звесткі заўважаных ў п’янстве авіяпасажыраў, каб потым ім не прадаваць авіябілеты.

Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі прапаноўвае ствараць базы дадзеных, дзе б утрымліваліся асабістыя звесткі заўважаных ў п’янстве авіяпасажыраў, каб потым ім не прадаваць авіябілеты.

На думку авіякампаній, якія даўно маюць уласныя «чорныя спісы» дэбашыраў, праблемы гарантавання бяспекі ў палёце трэба вырашаць комплексна. П’яныя дэбошы ў паветры абыходзяцца занадта дорага. Паводле афіцыйных звестак, за дзевяць месяцаў гэтага года за п’янства на паветраным транспарце міліцыя затрымала

толькі ў маскоўскім рэгіёне каля 400 чалавек.

80% з іх — грамадзяне Расіі, астатнія — грамадзяне краін СНД. «Мы прапануем прызначаць парушальнікам грамадскага парадку штраф ад 3 да 10 тыс. рублёў (283 000 - 943 000 беларускіх рублёў), затрымліваць на 15 сутак, а таксама заносіць у спецыяльныя базы звестак, каб авіякампаніі не прадавалі ім квіткі», — распавёў прадстаўнік авіяцыйных уладаў Расіі. «Нашая ініцыятыва разглядаецца Мінтрансам і, я думаю, што хутка будзе прыняты адпаведны закон». Пры гэтым падкрэсліваецца, што калі чалавек не злоўжывае алкаголем,

а проста «выпіў чарку каньяку і нармальна сябе паводзіць», яму няма чаго баяцца.

Гэта ўжо не першая прапанова МУС Расіі па барацьбе з п’янствам ў аэрапортах і ў самалётах. У студзені 2009 года ведамства заявіла аб падрыхтаваным законапраекце, які забараняе ўжываць спіртныя напоі як перад палётам, так і падчас яго. Аднак ініцыятыва не прайшла —

продаж спіртных напояў у самалётах прыносяць нядрэнны прыбытак авіякампаніям.
Пасля гэтага кіраўніцтва транспартнай міліцыі прыняло рашэнне не дапускаць п’яных пасажыраў на борт самалётаў.

Аднак зараз ізноў плануецца ўвесці забарону на продаж алкаголю на тэрыторыі аэрапортаў. Хаця гэтыя абмежаванні не будуць распаўсюджвацца на «святарную карову» ‑‑ крамы бяспошліннага гандлю duty free. Што да астатніх гандлёвых кропак ў аэрапортах, то для іх ужо некалькі гадоў дзейнічае закон аб абароце спіртаўтрымальнай прадукцыі, які забараняе ў месцах масавага збору людзей продаж напояў мацней за 15 градусаў.

Што да «чорных спісаў» непажаданых пасажыраў, то, па звестках прэс‑службаў аэрапортаў, яны ўжо даўно ёсць у кожнай авіякампаніі. Колькі людзей лічыцца ў гэтых спісах, дакладна невядома. Як невядомымі застаюцца меры ўздзеяння, што да іх прымяняюцца. Афіцыйна авіяперавозчык сёння не мае права адмовіць пасажыру ў продажы білета з‑за дапушчаных ім раней парушэнняў. Нельга будзе гэтага зрабіць і пасля ўзаконьвання «чорных спісаў». Як патлумачыў юрыст Маскоўскай калегіі адвакатаў Ігар Сіманаў, саму па сабе базу звестак, калі яна не ўтрымлівае асабістай інфармацыі, не варта разглядаць, як парушэнне чыіх‑небудзь правоў. Але выкарыстаць яе можна будзе толькі ў службовых мэтах. Напрыклад, для інфармавання камандзіра карабля аб тым, хто знаходзіцца ў яго на борце. «Ініцыятыва МУС зразумелая, але калі чалавек у дадзены момант адпавядае ўстаноўленым патрабаванням ‑‑ адэкватна сябе паводзіць, аплачвае білет, у далейшым праходзіць рэгістрацыю на рэйс і не прыносіць з сабой выбуховыя рэчывы ‑‑ ніхто не мае права адмовіць яму ў праве здзейсніць палёт. Умовы заключэння і скасавання гэтага дагавора рэгламентуюцца паветраным кодэксам» — патлумачыў юрыст.

Аднак, пакуль у краіне не вырашаныя праблемы авіабяспекі, перавозчыкам прыходзіцца шукаць свае метады барацьбы з п’янымі пасажырамі.

АП, паводле gazeta.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
ПЯтро / Адказаць
10.11.2009 / 18:08
Во загнулі!!!!!!!!! А тое, што палова аварый праз п'яных пілотаў робіцца - забылі? Што да падпітых пасажыраў - дык не кожны нармальны чалавек у стане вытрываць нават 4-5 гадзін лёту... Таму і выпіваюць, але каб з-за гэтага трапляць у чорныя спісы - дык хай яны праваляцца...Лепей на ровары паеду:)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру