10.11.2009 / 23:52

Загінуў галкіпер зборнай Германіі Роберт Энке 6

Мяркуецца, што Энке скончыў жыццё самагубствам.

Галкіпер зборнай Германіі і футбольнага клуба «Гановер» Роберт Энке загінуў у аўторак вечарам.

«Гэта жахлівая навіна. Я не ведаю, чаму і што здарылася. Але наўрад ці гэта звязана з футболам», – заявіў прэзідэнт «Гановера» Марцін Кінд у інтэрв’ю АР.

Энке загінуў на чыгуначным пераездзе ў горадзе Нойштат-ам-Рюбенберге.

«Адбылася аварыя на чыгуначным пераездзе, загінуў чалавек», – заявіў кіраўнік прэс-дэпартамента паліцыі Гановера Штэфан Віте.

Паводле яго словаў, Энке скончыў жыццё самагубствам, кінуўшыся пад цягнік.

Тры гады таму ў сям’і Энке здарылася трагедыя – ва ўзросце двух год праз прыроджаны парок сэрца памерла дачка футбаліста Лара. Некалькі месяцаў таму Роберт з жонкай узялі прыёмную дачку Лэйлу.

Роберту Энке было 32 гады. Ён нарадзіўся ў 1977 г. у горадзе Ена. Першым клубам яго быў «Карл Цэйс». Энке гуляў за моладзевую каманду «Карл Цэйса», калі "дарослую" чарговы раз трэніраваў сённяшні трэнер зборнай Беларусі Бернд Штанге

Выступаў у мёнхенгладбахскай «Барусіі» (1995—1999), «Бенфіцы» (1999—2002), кар’ера ў «Барселоне» і «Фенербахчэ» не ўдалася. За «Барсу» ён наогул правёў адзін матч.

Ад 2004 г. гуляў за «Гановер-96».

У мінулым годзе ён быў прызнаны найлепшым варатаром бундэслігі.

У складзе нацыянальнай зборнай Германіі правёў восем матчаў. У таварыскім матчы са зборнай Беларусі (Кайзерслаўтэрн, 27 траўня 2008 г., лік - 2:2) Энке быў у запасе і на поле не выйшаў.

Апошні свой матч за «Гановер-96» Роберт Энке згуляў у нядзелю супраць «Гамбурга» (2:2).

З дачкой Ларай

праз некалькі гадзін на месцы трагедыі, bild.de

Глядзі таксама:
Нумар 1 назаўсёды

АГ

0
Яўмен са Старобіна / Адказаць
11.11.2009 / 09:19
галкіпер... Навошта нам гэтыя англіцызмы? Брамнік - гэтак будзе па-беларуску!
0
Аляксей з Тулы / Адказаць
11.11.2009 / 11:50
Божухна! Жах які. Выдатны жа брамнік быў - я сачу час ад часу за бундэслігай, безумоўна, гэта быў адзін з лепшых брамнікаў Германіі. Вельмі шкада...
0
Станкевич / Адказаць
11.11.2009 / 12:00
Аляксей, а если бы он был не выдатны и даже не брамник? Что-то все смотрю делают упор на "брамник"...И ещё замечу, что будучи "выдатным брамникам", он оставался почему-то со своим горем один на один, инче такое бы не произошло. Вот что в первую очередь видится. А теперь вот свечки жгут и сокрушаются...
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру