Інфляцыя ў Беларусі ў кастрычніку склала 0,4%. Пра гэта паведаміў у сераду начальнік галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацыянальнага банка Аляксандр Лабанаў

на семінары Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу «Банкаўская сістэма Рэспублікі Беларусь. Стан, праблемы, перспектывы».

Паводле словаў Аляксандра Лабанава,

па выніках гэтага года інфляцыя чакаецца на ўзроўні не больш за 11%.

Індэкс спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі ў студзені—верасні гэтага года да снежня 2008‑га склаў 107,9%. Пры гэтым індэкс цэн на харчовыя тавары ў верасні 2009 года у адносінахда жніўня 2009 года склаў 100%. Такім чынам, кошты на харчовыя тавары засталіся на ранейшым узроўні, а да снежня 2008 года яны павялічыліся на 5,3%. Індэкс спажывецкіх коштаў у Беларусі на 2009 год прагназуецца на ўзроўні 109‑111%

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?