Галоўны рэдактар Барыс Пятровіч зноў бярэ сваіх чытачоў у чàсавыя вандроўкі.

Гэтак, у нумары можна зазірнуць у кнігі, якія яшчэ не надрукаваныя: фантасмагарычны раман Іллі Сіна «Тэатральныя дэманы» (твор мае выйсці асобнай кнігай у выдавецтве «Галіяфы») пра падводнае падарожжа па затопленым Менску. А таксама азнаёміцца з пакуль што не зведзенымі ў кнігу падарожнымі нататкамі нямецкага журналіста Увэ Рада: ён падзеліцца сваімі прыгодамі падчас сваёй вандроўкі па Нёмане (Кёнігсбершчына, Літва, Гарадзеншчына).

У дадатак чытачы новага 42-га нумару «Дзеяслова» маюць магчымасць вярнуцца ў пачатак 80-х і пагартаць лісты Анатоля Сыса да сяброў.

І зусім ужо далёка, у Іран, закіне чытача аповесць-рэпартаж «Шахіншах», добра вядомага ў нас польскага журналіста і літаратара Рышарда Капусьцінскага: ён распавядзе пра перадгісторыю ісламскай рэвалюцыі.

З лёгкага: інтэрв'ю з Уладзімірам Арловым і рэцэнзія (у выглядзе ліста да сябра) Уладзіміра Сіўчыкава на кнігу Алеся Аркуша «Брызгалаўка. Жодзінскія аповеды».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?