Урад Фінляндыі ў найбліжэйшыя два тыдні прыме рашэнне аб тым, ці трэба вакцынаваць ад так званага свінога грыпу ўсё насельніцтва краіны.

Паводле словаў міністра аховы здароўя і сацыяльных спраў Паўлы Рысікі, урад Фінляндыі закупіў дастатковую колькасць доз вакцыны. Аднак, калі вірус будзе распаўсюджвацца вельмі хутка, ад вакцынацыі насельніцтва сэнсу не будзе.

Рысіка паведаміла, што на сённяшні дзень вакцыянавана 15‑20 адсоткаў насельніцтва Фінляндыі.

Postimees.ee

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0