Пакуль толькі для супрацоўнікаў бюджэтнай сферы і дзяржпрадпрыемстваў.

Намер Нацыянальнага банка РБ працягнуць пашырэнне сферы выкарыстання нацыянальнай плацёжнай сістэмы падцвердзіў сёння на прэс‑канферэнцыі Іван Пішчык, кіраўнік галоўнага ўпраўлення плацёжнай сістэмы Нацыянальнага банка Беларусі.

Паводле спадара Пішчыка, на сёння плацёжная сістэма Белкарт не дацягвае да ўзроўню нацыянальнай — яна ахоплівае толькі дзесятую частку насельніцтва. Аднак, як спадзяюцца ў НБ, хутка гэтая сітуацыя зменіцца. У першую чаргу дзякуючы пераводу дзяржаўных прадпрыемстваў на выкарыстанне гэтай сістэмы. Сярод прычын неабходнасці развіцця беларускай нацыянальнай плацёжнай сістэмы І.Пішчык назваў пытанне нацыянальнай бяспекі. І прывёў прыклад фінансавых дэфолтаў, у выніку якіх парушалася праца іншых электронных плацёжных сістэм. Пры гэтым Іван Пішчык адзначыў, што ніхто не будзе абмяжоўваць колькасць пластыкавых картак у насельніцтва толькі картамі Белкарт. «Нашым грамадзянам ніхто не забароніць мець 2 і больш пластыкавых картак» — сказаў кіраўнік галоўнага ўпраўлення плацёжнай сістэмы Нацыянальнага банка Беларусі.

На сёння сярэдняя колькасць пластыкавых картак на душу насельніцтва вагаецца ад 2,7 у Вялікабрытаніі да 0,5 у Казахстане. У Беларусі гэты паказчык роўны 0,7. Існуюць таксама краіны, дзе пакуль электронныя плацёжныя сістэмы не атрымалі распаўсюджання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?