«Турыстычная пэрліна» коштам у 17 мільёнаў даляраў засталася паляўнічай зонай.

У суботу, з адкрыцьцём паляваньня на вадаплаўных птушак, Аўгустоўскі канал прыняў першы дэсант паляўнічых. Сем чалавек пачалі страляць качак проста ў акваторыі. Галоўны паляўнічазнаўца Гарадзенскага раёну Павал Якоўчык пацьвердзіў, што сапраўды выпісваў пуцёўкі на адстрэл. І, у прынцыпе, нічога не парушыў, бо Аўгустоўскі канал фактычна застаецца паляўнічай зонай, а не турыстычнай.

Як патлумачыў начальнік Камітэту па ахове прыроды і навакольнага асяродзьдзя аблвыканкаму Віктар Віленчык, рашэньне пра вызначэньне статусу каналу павінная прымаць мясцовая ўлада, што дагэтуль ня зроблена. Гэта значыць – страляць можна.

Ці не ў прадчуваньні гэтай бясьпекі на канале яшчэ няма ніводнай байдаркі і, хутчэй за ўсё, у гэтым сэзоне сюды так і ня ступіць нага адпачыўцы.

Паводле Форпост №4, bulletinonline.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0