Удава Роберта Энке прызналася, што яе муж быў у глыбокай дэпрэсіі.

Галкіпер «Гановера-96» і зборнай Германіі, нагадаем, загінуў ўвечары ў аўторак. Ён кінуўся пад экспрэс‑цягнік Гамбург — Брэмен. Паліцыя перакананая, што гэта было самагубства.

Тэрэза Энке распавяла, што

галкіпер баяўся, што іх прыёмную дачку забяруць, калі хвароба іх сям’і стане набыткам грамадскасці.

Біялагічная дачка сужэнцаў Энке памерла тры гады таму з‑за праблем з сэрцам. Дадамо, што футбаліст ўжо лячыўся ў псіхіятра ў 2003 годзе, калі не трапіў у асноўны склад «Барселоны».

«Калі ён быў у дэпрэсіі, гэта было складаны час, бо ён губляў матывацыю і надзею змяніць што‑небудзь да лепшага, — сказала Тэрэза Энке на прэс‑канферэнцыі. — Гэта жахліва. Мы думалі, што зрабілі ўсё, што маглі. Спрабавалі дапамагчы яму, але немагчыма рабіць гэта пастаянна «.

Спорт-Экспресс

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0