Разам з тым расце колькасць дзяцей, што хварэюць на вірусныя інфекцыі.

Ад пачатку гэтага тыдня ў Баранавічах назіраецца тэндэнцыя зніжэння захворвання на вірусныя інфекцыі. Такую аптымістычную інфармацыю паведаміла супрацоўніца Баранавіцкага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі Таццяна Афонік. Калі 9 лістапада вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі і грыпам захварэлі на 892 чалавека, то 10 лістапада іх колькасць скарацілася да 627, паведамляе «Intex-press». Скарачаецца і колькасць выпадкаў захворвання грыпам — з 94 выпадкаў да 88. Разам з тым расце колькасць дзяцей, што хварэюць на вірусныя інфекцыі.

Усяго за першую дэкаду лістапада ў рэгіёне на грып і ВРВІ перахварэў 5671 чалавек, каля паловы з іх — дзеці.

Паводле «Intex-press»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0