У Мінску пачаўся Беларускі інвестыцыйны-эканамічны форум.У яго рамках пройдзе шостае пленарнае паседжанне Кансультатыўнага савета па замежных інвестыцыях пры Савеце Міністраў Беларусі.
На форум з’ехаліся прадстаўнікі дзесяткаў замежных кампаній, якія маюць інтарэс у супрацоўніцтве з беларускімі прадпрыемствамі. Агулам у форуме бяруць удзел 600 дэлегатаў з 60 краін свету. Для іх будуць прадстаўленыя больш за 100 інвестыцыйных праектаў.
Гасцей форума адразу ж сустракаюць макеты найбуйнейшых з іх — АЭС і«Мінск-сіці» .
На сустрэчу з замежнымі бізнэсоўцамі прыйшлі ўплывовыя беларускія чыноўнікі — прэм’
Выявілася, што для часткі запрошаных гасцей не хапіла крэслаў у зале, таму
Андрэй Кабякоў прапанаваў дэлегатам слухаць пленарнае паседжанне ў калідорах Нацыянальнай бібліятэкі.Менавіта гэты будынак быў абраны для правядзення мерапрыемства. Бізнэсоўцы вырашылі слухаць паседжанне стоячы.
З уступным словам да ўдзельнікаў форума звярнуўся прэм’
«Наш лозунг — інвестуйце ў Беларусь!»,— пачаў Сідорскі. «Беларусь па адкрытасці эканомікі з’яўляецца лідэрам сярод краін СНД, — пахваліўся прэм’
Па яго словах, у бліжэйшы час банкі Італіі павялічаць колькасць крэдытаў Беларусі.
Сідорскі расказаў пра эканамічнае становішча Беларусі, акцэнтуючы ўвагу на прывабных для інвестараў паказальніках: «У 2009 годзе ВУП Беларусі не паменшыцца ў параўнанні з мінулым годам». Размова пра рост ВУП, відаць, ужо не ідзе.