12.11.2009 / 16:35

Зайца не бачылі? 9

У Беларусі адкрыты асенне‑зімовы сезон палявання на пушных жывёл: зайца‑беляка, зайца‑русака, вавёрку, тхара, амерыканскую норку, гарнастая, куніцу.

Як паведаміў Дзмітрый Зубко з Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, на зайца‑беляка і зайца‑русака дазволена паляваць у светлы час сутак. Зайцаў можна здабываць збройным спосабам, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, з падыходу і загону, а таксама бяззбройным спосабам з хортамі і лоўчымі птушкамі.

На вавёрку, тхара, амерыканскую норку, гарнастая і куніцу дазволена паляваць у светлы час сутак збройным спосабам, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, а таксама з прымяненнем пастак.

Сезон палявання на пушных жывёл будзе доўжыцца да апошняй нядзелі студзеня.

Працягваецца сезон палявання на лася, аленя, казулю і дзіка, які быў адкрыты ў кастрычніку. Акрамя таго, дазволена здабыча «непажаданых» відаў жывёл. Да такіх відаў у Беларусі аднесены воўк, лісіца, янотападобны сабака, шэрая варона, сарока, шэрая чапля і баклан.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН.

0
Станкевич / Адказаць
12.11.2009 / 16:48
Пора уже разрешать охоту на охотников, объявив их непажадаными видами жывёлау.
0
2Станкевич / Адказаць
12.11.2009 / 17:10
Трымя рукамі падтрымліваю вас.
0
Кнехт / Адказаць
12.11.2009 / 17:11
2 Станкевич Хаця б забараніць ім здабываць звера "збройным спосабам". Калі без стрэльбаў, дык паляванне - цудоўнае мужчынскае мерапрыемства. :)
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру