12.11.2009 / 16:48

У Смаленску затрымалі грамадзянку Беларусі з кілаграмам гераіну 6

Супрацоўнікі Памежнай службы ФСБ Расіі сумесна з наркапаліцэйскімі затрымалі 11 лістапада ў Смаленскай вобласці грамадзянку Беларусі, якая спрабавала ўвезці на тэрыторыю Расіі кілаграмам гераіну.

Пра гэта паведамляе РІА Навіны са спасылкай на цэнтр грамадскіх сувязяў ФСБ.

Жанчына была затрыманая ў аддзяленні мытнага афармлення ў раёне населенага пункта Чырвоная Горка Красненскага раёна Смаленскай вобласці. Пры аглядзе яе аўтамабіля супрацоўнікі праваахоўных органаў выявілі кілаграмовы пакет з парашком бэзавага колеру. Экспертыза вызначыла, што гэта гераін.

0
Сьцяпан / Адказаць
12.11.2009 / 17:07
Смаленск - гэта Беларусь! Браце! Варта, нарэшце, уголас мовіць, што Смаленск - горад лёсавызначальны для нас, ён не саступае ў сваёй значнасьці Вільні, бо менавіта з яго пачалася маскоўская акупацыя і дэградацыя нашае нацыі, таму толькі са здабыцьцём Смаленску ўся маскоўская брыдота скончыцца! Жыве Беларусь! Смаленск будзе нашым! http://smalensk.webstolica.ru/
0
More Air / Адказаць
12.11.2009 / 17:58
Пачаўся рапсродаж фамільнага серабра - пад хунтай зашаталася крэсьліца ўлады...
0
Яўмен са Старобіна / Адказаць
12.11.2009 / 18:08
Нехта "нагрукаў" на беларуску! Але ў дадзеным выпадку і правільна!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру