12.11.2009 / 18:23

Свет патраціў $150 мільярдаў на ўмацаванне даляра 1

Гэтая сума была выдаткавана ў апошнія два месяцы

Расія, Таіланд, Паўднёвая Карэя, Бразілія і іншыя краіны патрацілі за апошнія два месяцы $150 мільярдаў на ўмацаванне курсу даляра.

Урад Таіланда выкупіў больш за $15 мільярдаў, каб прадухіліць умацаванне нацыянальнай валюты.

Банк Расіі ў кастрычніку 2009 году ў шэсць разоў павялічыў пакупку даляраў у параўнанні з вераснем. У мінулым месяцы было куплена $15,2 мільярда.

Слабы даляр падтрымлівае амерканскі экспарт, што спрыяльна для эканомікі ЗША.

0
Яўмен са Старобіна / Адказаць
12.11.2009 / 18:36
Ха-ха, зноў амерыкосы дураць усіх. Увесь сьвет з'яўляецца закладнікам эканамічнай палітыкі ЗША. Як адзін са шляхоў адыходу ад іглы пад назовам амерыканскі даляр - сделкі своп у знешнім гандлі. Мне напрыклад проста дзіўна чытаць як бліжэйшыя саюзнікі (Беларусь і Расея) разлікі вядуць у далярах. Вось ён прыклад вышэйшага ўзровеню дачыненьняў паміж саюзнікамі! А пра ўнутраныя разлікі ў Беларусі я дык зусім маўчу... Беларусы даўно прызвычаіліся жыць у вымярэньні даляр + беларускі рубель. Нават бабулька ў вёсцы ведае колькі яе пэнсія важыць даляраў... Атрымліваецца мы даўно падрыхтаваныя да ўваходу 51 штатам у ЗША (пакуль праўда толькі эканамічна).
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру