Грамадства

Вёска Брылі на Магілёўшчыне займела сваю газэту

Сельская газэтка выходзіць прыкладна раз на тыдзень накладам ўсяго 50 асобнікаў. Але за два месяцы, як выдаецца, «Брылёўскі летапіс» патаўшчэў ад чатырох старонак да васьмі. Нягледзячы на маланакладнасьць, сярод мясцовых жыхароў займеў вялікі аўтарытэт. Асабліва пасьля таго, як усяго адной публікацыяй прымусіў працаваць мясцовы жылкамгас.

Сьпіс самвыдату на Магілёўшчыне пашыраецца. З мая гэтага года ў вёсцы Брылі Магілёўскага раёна стаў выходзіць бюлетэнь «Брылёўскі летапіс» . Заснавальнік і выдавец яго – дырэктар Брылёўскага сельскага дома культуры Мікалай Яцкоў – пазыцыянуе сваё выданьне як інфармацыйна-грамадзкі бюлетэнь. «Брылёўскі летапіс, - тлумачыць ён, - гэта працяг традыцыі насценных газэтаў сучаснымі сродкамі». Адной з задач выданьня Мікалай Яцкоў лічыць падтрымліваць у сялян пачуцьцё гістарычнай годнасьці. Вёска Брылі і навакольныя вёскі Малееўка, Зылі, Качурына маюць багатую гісторыю. Гэтым паселішчам больш за 400 год. І тое, што Брылі ня трапілі ў сьпіс аграгарадкоў, не павінна нэгатыўна адбівацца на самаўсьведамленьні месьцічаў.

Зьмест выданьня вынікае зь яго назвы. Тут можна ўбачыць вясковыя навіны, віншаваньні жыхароў мясцовасьці зь юбілеямі, днямі нараджэньня, зь нейкімі сямейнымі сьвятамі. Рубрыка «Гартаючы пажоўклыя старонкі» прысьвечаная старым публікацыям, дзе ўпамінаюцца Брылі. На літаратурнай старонцы друкуюцца вершы мясцовых талентаў. Брылёўская сельская бібліятэка дае анонс цікавых публікацый у прэсе, якія потым можна знайсьці ва ўстанове. Зь верасьня да працы над бюлетэнем далучыцца мясцовая школа. Яшчэ адзін канал камунікацыі з насельніцтвам убачыў у «Брылёўскім летапісу» ўчастковы інспэктар.

Сельская газэтка выходзіць прыкладна раз на тыдзень накладам ўсяго 50 асобнікаў. Але за два месяцы, як выдаецца, «Брылёўскі летапіс» патаўшчэў ад чатырох старонак да васьмі. Нягледзячы на маланакладнасьць, сярод мясцовых жыхароў займеў вялікі аўтарытэт. Асабліва пасьля таго, як усяго адной публікацыяй прымусіў працаваць мясцовы жылкамгас.

belngo.info

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе11

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка павесіў адсталыя калгасы на шыі старшыням райвыканкамаў8

У Брэсце сілавікі скарысталі зброю супраць п'янага мужчыны3

Кожны сёмы жыхар Славакіі падтрымлівае далучэнне да Расіі — апытанне25

Аэрапорты Еўрасаюза будуць здымаць абмежаванні на вадкасці ў ручной паклажы

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь8

Стрыжак расказаў, што цяпер будзе з «Байсолам»20

Мужчына разбіў відэакамеру ў пад'ездзе, надзеўшы для маскіроўкі трусы на галаву8

Скандынавія прыцягвае беларуса: дальнабойшчык расказаў аб працы ў краі вікінгаў3

«Матрошкамі ўжо не здзівіш». У Расіі заклікалі стварыць свой аналаг Лабубу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе11

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць