Ініцыятыва «Беларуская нацыянальная памяць» і незалежны спадарожнікавы тэлеканал «Белсат» запрашаюць на прэзентацыю дакументальнага фільму «Беларусь пад нямецкай акупацыяй 1941‑1944».

Пасля паказу запрашаем на дыскусію з удзелам Антося Цялежнікава, аўтара фільму з героямі стужкі — прафесарам Юрыем Туронкам, даследчыкам Другой Сусветнай Вайны і Чэславам Сэнюхам, вядомым перакладчыкам, сведкам нямецкай акупацыі Беларусі.

Час і месца: 13 лістапада, пятніца, ў Collegium Civitas (аўдыторыя А, XII паверх, Palac Kultury i Nauki, plac Defilad 1, Warszawa, уваход насупраць вул. Маршалкоўскай) а 18.30.

Фільм складаецца з трох частак. Працягласць каля 120 хв. Кожны ўдзельнік паказу атрымае DVD з фільмам.

Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0