13.11.2009 / 10:45

Danone гатовы адкрыць завод у Беларусі

Буйны французскі вытворца малочнай прадукцыі Danone гатовы збудаваць у Беларусі малочны завод, заявіў у чацвер на Беларускім інвестыцыйна-эканамічным форуме дырэктар кампаніі Danone па Усходняй Еўропе Філіп Кегель.

«У нас ёсць намеры, і мы іх абмяркоўваем з урадам. У Беларусі ёсць якасная сыравіна, дысцыплінаваныя работнікі. У выпадку прыняцця рашэння будаўніцтва заводу зойме паўтара году», — паведаміў ён. Ступень прасоўвання перамоваў Danone з урадам невядомая.

Сяргей Гезгала

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру