13.11.2009 / 10:51

Чацвярню нарадзіла жыхарка Ашмянаў

Аналагічныя роды, калі на свет з’явілася чацвярня, былі ў Мінску пяць гадоў таму.

Чатырох дзетак нарадзіла старшы касір Ашмянскага аддзялення «Белаграпрамбанка» 26‑гадовая Марыя Лукашэвіч.

Як расказаў лекар‑гінеколаг Ашмянскага тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання Сяргей Гучык, гэта першыя роды маладой мамы, яны праходзілі ў рэспубліканскім навукова‑практычным цэнтры «Маці і дзіця».

Марыя Лукашэвіч нарадзіла блізнят — двух хлопчыкаў і двух дзяўчынак. Вага кожнага з дзяцей — да 2 кг.

Немаўляткі пачуваюцца добра. Аднак некалькі тыдняў, а магчыма і месяц, яны будуць знаходзіцца ў медыцынскім установе, пакуль кожны з іх не набярэ па 2 кг.

Нараджэнне чацвярні — гэта ўнікальны выпадак для Гродзеншчыны. У гэтай сувязі ў Ашмянскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва для нованароджаных шукаюць няню. Бацька блізнят Уладзімір Лукашэвіч, які працуе электраманцёрам Ашмянскага ўчастка Гродзенскага СМУ‑4, купіў ужо два ложкі: кожны для двух малых.

Пакуль шматдзетная сям’я не мае свайго жылля і будзе жыць у невялікай двухпакаёвай кватэры маці Марыі, дзе вельмі складана размясціць чатыры дзіцячыя ложкі.

Аналагічныя роды, калі на свет з’явілася чацвярня, былі ў Мінску пяць гадоў таму.

Рычард Салата, БЕЛТА

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру