13.11.2009 / 11:18

Крыніца ў Брусэлі: санкцыі не адменяць, мараторый падоўжаць 14

Чарнавы варыянт заявы Рады Еўрасаюзу гаворыць аб падаўжэнні мараторыю на візавыя санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі і ягоных набліжаных чыноўнікаў.

Мараторый на візавыя санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі і ягоных набліжаных чыноўнікаў будзе падоўжаны яшчэ на год. Як перадае Бі-Бі-Сі, пра гэта гаворыцца ў чарнавым варыянце заявы Рады Еўрасаюзу, падрыхтаванай да яго паседжання.

daylife.com

Санкцыі не будуць скасаваныя, як таго чакаў афіцыйны Мінск. Прычына — недастатковасць прагрэсу палітычных рэформаў у краіне.

ЕС назаве і дзве сферы, у якіх будзе чакаць наступных крокаў:

адмена пакарання смерцю і дэмакратызацыя выбарчага заканадаўства.

ЕС увёў забарону на выдачу візаў для Аляксандра Лукашэнкі і 40 беларускіх афіцыйных асоб пасля таго, як іх абвінавацілі ў фальшаванні выбараў 2006 года і датычнасці да выкраданняў палітычных апанентаў.

На забарону ўезду быў накладзены мараторый у кастрычніку 2008 года, каб пашырыць дыялог між Мінскам і ЕС.

Папярэдні варыянт заявы прадугледжвае падаўжэнне мараторыя да кастрычніка наступнага года — даўжэй, чым тое прапаноўвалі Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы, якія заклікалі падоўжыць яго толькі на паўгода, а далейшыя крокі паставіць у залежнасць ад хады мясцовых выбараў.

Чацвярговы дэмарш кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзіміра Макея, які прыпыніў працу Кансультатыўнай рады — дарадчага сходу з сімвалічным прадстаўніцтвам апазіцыі, мог быць дэманстрацыяй незадаволенасці Мінска будучым рашэннем Брусэля.

Мікола Бугай

0
More Air / Адказаць
13.11.2009 / 11:52
Правільная прапанова! Выбары (а не галасаваньне, як цяпер) - адзіны механізм, які дазваляе сапраўды адказваць за свае дзеяньні тым, каго выбралі. Аднак яшчэ незалежныя эфектыўныя СМІ патрэбныя, і суды, і моцныя НДА і г.д. і г.д.
0
Lusi / Адказаць
13.11.2009 / 12:53
санкцыі не адменяць, мараторый падоўжаць--- І дадуць грошы каб рэжым не жабраваў
0
сяргей-пінск / Адказаць
13.11.2009 / 13:09
Прыстасаванец Мілінкевіч і кампанія праігралі..... НЕ ДАМО ЛЕГІМІТЫЗАВАЦЬ ДЫКТАТУРУ !!!
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру