Магілёўскі «Дняпро» даў прынцыповую згоду выступаць за нашу краіну ў традыцыйным футбольным турніры «Кубак чэмпіёнаў Садружнасці», які пройдзе ў Маскве з 16 па 24 студзеня 2010 года.

Учора ад паездкі турнір адмовіўся чэмпіён краіны барысаўскі БАТЭ, матываваўшы рашэнне познім сканчэннем сезона. БАТЭ выступае ў Лізе Еўропы і свой апошні матч групавога турніру правядзе 17 снежня, за месяц да пачатку Кубка Садружнасці.

Таксама адмовілася ад удзелу ў турніру мінскае «Дынама» — сярэбраны прызёр чэмпіянату. У парадку жывой чаргі права адправіцца на турнір і атрымаў «Дняпро» — як ўладальнік бронзавых медалёў чэмпіянату Беларусі‑2009, піша «Прессбол».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0