Уладзімір Масленнікаў, кіраўнік ЗАТ «Беларуская судаходная кампанія» падчас выступу на інвестыцыйна-эканамічным форуме ў Мінску расказаў пра планы стварэння марскога гандлёвага флоту.

Па ягоных падліках,

наша краіна запатрабавана ў экспарце марскім шляхам 20 мільёнаў тон грузаў штогод.
Таму і паўстае пытанне аб стварэнні беларускага флоту.
Інвестыцыі патрэбныя для набыцця некалькіх марскіх судоў і сухагрузаў, якія каштуюць 50 мільёнаў даляраў.

Прыбытак за год чакаецца ў раёне 7 мільёнаў даляраў, таму праект мусіць акупіцца праз 7–10 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?