13.11.2009 / 11:57

Рэктар Медуніверсітэта пратэстуе супраць беззаконня ў сістэме аховы здароўя 13

Павел Беспальчук мог сысці з пасады ціха, як гэта робяць дзясяткі чыноўнікаў. Але напярэдадні ў газеце «Веснік БДМУ» з'явіўся яго скандальны артыкул.

У медыцынскіх колах скандал. Міністэрства аховы здароўя не працягнула працоўны кантракт з рэктарам Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта.

Павел Беспальчук, sb.by

Павел Беспальчук мог сысці з пасады ціха, як гэта робяць дзясяткі чыноўнікаў. Але напярэдадні ў газеце «Веснік БДМУ» з’явіўся яго скандальны артыкул.

У артыкуле «У тэрмін да 31 лістапада» вялося пра тое, у што ператварылася сістэма размеркавання студэнтаў‑медыкаў. Рэктар ахарактарызаваў сітуацыю як «беззаконне», якое дасягнула «свайго апагею».

Як сцвярджае аўтар артыкула, апошнія два гады універсітэцкая камісія была адхілена ад правядзення размеркавання выпускнікоў. Лёсамі маладых спецыялістаў распараджалася Міністэрства аховы здароўя. Даходзіла да абсурду, калі месцы ў найлепшых клініках краіны аддаваліся студэнты з дрэннымі адзнакамі,

а выдатнікі, якія мелі перавагі пры размеркаванні, з’язджалі працаваць у глыбінку і не па той спецыялізацыі, якую вывучалі ў універсітэце на апошніх курсах.

Часам адмацаванне ад размеркавання «у сувязі з рашэннем міністра» атрымлівалі нават студэнты‑мэтавікі.

Павел Беспальчук спрабаваў змяніць сітуацыю і публічна крытыкаваў Міністэрства аховы здароўя за бесцырымоннае ўмяшальніцтва ў працэдуру размеркавання,

уздымаў гэтае пытанне на калегіі Міністэрства аховы здароўя. Але спробы дамагчыся справядлівасці толькі дабаўлялі рэктару праблем.

Цяпер зразумела, чаму ў студзені 2008 года аб адстаўцы Беспальчука ў медыцынскіх колах казалі як пра факт, які амаль адбыўся. Сёння дакладна вядома, што

ў студзені 2008‑га міністр аховы здароўя Васіль Жарко прапаноўваў Паўлу Беспальчуку напісаць заяву аб сыходзе па ўласным жаданні. Але той адмовіўся.

Летам мінулага года ў БДМУ была накіраваная камісія Кантрольна‑рэвізійнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя. Яна працавала больш за месяц, дэталёвай праверцы падвяргалася літаральна кожная паперка. Але нічога супрацьзаконнага ў дзейнасці рэктара і яго падначаленых правяральшчыкі не знайшлі. Здымаць Беспальчука з пасады не было за што.

10 лістапада 2009 года сканчаўся працоўны кантракт рэктара БДМУ з Міністэрствам аховы здароўя, які быў перазаключаны тры гады таму. Было відавочна, што працягваць яго бок‑працадаўца не мае намеру.

Што тычыцца далейшага лёсу рэктара БДМУ, то ў ім пакуль больш яснасці, чым, напрыклад, у прафесійнай кар’еры дырэктара РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Іосіфа Залуцкага. Будучы 12 гадоў рэктарам, Павел Беспальчук працягваў працаваць на кафедры траўматалогіі і артапедыі БДМУ, база якой размяшчаецца ў Гарадскім цэнтры траўматалогіі і артапедыі 6‑й клінічнай бальніцы Мінска. Ён шмат кансультаваў і не пераставаў апераваць.

Павел Беспальчук лічыцца выдатным хірургам у галіне хірургіі кісці рук.

«Спадзяюся, што з універсітэтам не расстанемся і застануся на кафедры, — сказаў Павел Беспальчук. — Што тычыцца майго звальнення, то каментаваць няма чаго. Кантракт скончыўся, і ўсе… Я ні на што не скарджуся. Ёсць кітайская прымаўка: шчасце — гэта вызваленне ад клопату…»

Цікава, ці будзе рэакцыя на выкрывальніцкі артыкул Паўла Беспальчука з іншых ведамстваў краіны?

Юрый Лазарэвіч, Заўтра тваёй краіны

0
Тытуа / Адказаць
13.11.2009 / 12:04
А чаму б грамадству не запатрабаваць адстаўкі міністра Жарко, які бяздарна заваліў іспыт на свіны грып? Уся сітуацыя паказала, што гэтаму міністру і яго памагатым нават вуліцы падмятаць нельга даверыць.
0
Homo habilis / Адказаць
13.11.2009 / 12:20
Ёсьць яшчэ мужныя людзі, якія не баяцца сказаць уголас аб праблемах гэтай сістэмы. А міністры ды іншыя дыяганальныя няхай вуліцы падмятаюць - не плаціць жа ім падтрымку на безпрацоўе з дзяржаўных грошай?
0
Андрэй Мельнікаў / Адказаць
13.11.2009 / 12:46
Прыемна рабіць прыемныя адкрыцці ў людзях. Дзякуй і сп.Беспальчуку і таму хто гэтак пра яго распавёў.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру