Пракуратура Першамайскага раёна Мінска распачала справу па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) у дачыненні да супрацоўніка ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі ГУУС Мінгарвыканкама.

Як паведамілі ў Генеральнай пракуратуры, 10 лістапада ў кавярні «Верас» 34‑гадовы супрацоўнік міліцыі і 45‑гадовы старшыня нейкага кааператыва

з хуліганскіх меркаванняў збілі дырэктара і адміністратара кавярні.

Міліцыянер знаходзіўся ў кавярні ў неслужбовы час.

Максімальная санкцыя ч. 2 арт. 339 — пазбаўленне волі тэрмінам да шасці гадоў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0