Праваахоўныя органы затрымалі некалькі дзесяткаў удзельнікаў пратэстанскага летніка ў Смаргонскім раёне. Увечары 9 жніўня на аўтобусе іх даставілі ў Мінск.

Летнік распачаў працу ў панядзелак, 7 жніўня, у прыватным доме, гаспадар якога даў магчымасць адпачыць сем’ям вернікаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Прычым, значную іх частку складалі дзеці. Ужо ў першы дзень летнік наведаў участковы міліцыянт. У аўторак прыехала дэлегацыя на чале са старшынём Смаргонскага райвыканкаму, у якую ўваходзілі таксама і «сілавікі». Яны складалі спісы прысутных і тлумачылі тым, што гэта робіцца ў мэтах іх жа бяспекі. Раніцай 9 жніўня прыехаў аўтобус і грузавы аўтамабіль з 10 байцамі памежных войскаў. Удзельнікаў летніка запалохвалі і прымусілі пагрузіцца ў аўтобус.

belradio.fm

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0