13.11.2009 / 12:53

У Мінску з'явіцца пяцізоркавы «Прэзідэнт-гатэль» 8

Перабудова чакае гасцініцу «Кастрычніцкая»

Гасцініцу «Кастрычніцкая», якая знаходзіцца ў цэнтры Мінска на вуліцы Энгельса, чакае вялікая будучыня. На яе месцы з’явіцца пяцізоркавы «Прэзідэнт-гатэль».

Знешне «Прэзідэнт-гатэль» будзе адпавядаць будынкам, якія знаходзяцца вакол
 — рэзідэнцыі прэзідэнта, збудаванням бальнічнага комплекса і міністэрства замежных спраў.

Зараз «Кастрычніцкая» змяшчае 130 нумароў, пасля рэканструкцыі будзе 154.

Разынкай гатэля стане прэзідэнцкі нумар плошчай 500 квадратных метраў.

Ад інвестараў чакаецца крэдыт на суму 100 мільёнаў даляраў тэрмінам дзесяць гадоў.

Ягор Марціновіч

0
Iрынка / Адказаць
13.11.2009 / 15:17
А што, гошы зашмат, няма куды укладаць?????????????????
0
Пьяны нэпман / Адказаць
13.11.2009 / 16:13
што там за разінка такая ў 500м?!
0
wint / Адказаць
13.11.2009 / 17:50
Калі Прэзідэнт-гатэль будзе падобны на больніцу - гэта будзе самы экстравагантны Прэзідэнт-гатэль у сьвеце. :)
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру