13.11.2009 / 13:20

У Гомелі затрыманы школьнік з больш чым 200 грамамі марыхуаны

Як паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, 12 лістапада ў дачыненні да 17‑гадовага маладога чалавека распачата справа па ч. 2 арт. 328 Крымінальнага кодэкса (незаконны з мэтай збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка ці перасылка або незаконны збыт наркатычных сродкаў).

Старшакласнік быў затрыманы падчас правядзення аперацыі «Канал». Ён вучыцца ў 11 класе сярэдняй школы гарадскога пасёлка Карма. Школьніку пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да васьмі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру