13.11.2009 / 13:23

З Заслаўя зробяць Венецыю

У старажытным беларускім гарадку пабудуюць плавучыя гатэлі

Вяслярны канал у Заслаўі рэканструюецца ўжо тры гады. У яго ўкладзена каля 30 мільёнаў даляраў.
Акваторыя ўжо зараз выкарыстоўваецца для правядзення спаборніцтваў.

Але міністэрства спорту і турызму Беларусі спадзяецца прыцягнуць яшчэ 40 мільёнаў даляраў інвестыцый. Пра гэта заявіў намеснік міністра спорта і турызму Уладзімір Аляшкевіч падчас выступлення на Беларускім інвестыцыйна-эканамічным форуме, які праходзіць у Мінску.

Замежныя грошы дазволяць перабудаваць гасцінічны комплекс і — самае галоўнае — стварыць плавучыя гатэлі.

Заслаўе знаходзіцца ў 25 кіламетрах ад Мінску, таму пераначаваць у плавучых цудах змогуць турысты, якія прыехалі ў сталіцу.

Ягор Марціновіч

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру