Інвестыцыі ў «Нафтан» перавысяць $1,3 мільярда
Больш за мільярд даляраў дадуць чэшскі і аўстрыйскі банкі
Генеральны дырэктар ААТ «Нафтан» Вячаслаў Якушаў разлічвае, што ў 2010—2015 гг. інвестыцыі ў прадпрыемства перавысяць $1,3 мільярда. Пра гэта ён расказаў падчас выступлення на Беларускім інвестыцыйна-эканамічным форуме.
15% ад патрэбнай сумы будуць выдаткаваныя з уласных сродкаў «Нафтана», астатнія 85% складуць крэдыты замежных банкаў.
Асаблівае спадзяванне ўскладаецца на чэшскі CSOB і аўстрыйскі Uniсredit.
Ягор Марціновіч
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ