13.11.2009 / 14:11

Выдаткі Life:) большыя за даходы ў 8 разоў 2

Даходы кампаніі за дзевяць месяцаў склалі $8,73 мільёна, а выдаткі — $69,56 мільёна

Турэцкая кампанія Turkcell, якая валодае 80% акцый аператара мабільнай сувязі Life:), апублікавала фінансавую справаздачу за дзевяць месяцаў году. Выявілася, што даходы кампаніі з студзеня да верасня склалі $8,73 мільёна, а выдаткі — $69,56 мільёна.

У трэцім квартале, калі актыўна будавалася сетка 3G, інвестыцыі ў развіццё сеткі склалі $32,67 мільёнаў.

Абаненцкая база на 30 верасня склала прыблізна 800 тысяч кантрактаў.

0
More Air / Адказаць
13.11.2009 / 17:31
Здаецца, гэта пакуль праблемы толькі турэцкай кампаніі. Ў адрозьнеьне ад калгасаў, аграгарадкоў, торфаздабычы, пліткаўкладкі і меліярацыі, ў якіх закопваюцца мільярды грамадзкіх грошай.
0
Еці / Адказаць
13.11.2009 / 17:59
дарагі Life, чаму мая хуткасць інтэрнэту не паднімаецца вышэй 1,5-2 kb? і пастаянна абрываецца сувязь? здаецца, Сірога у рэкламе абяцаў зусім іншае.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру