13.11.2009 / 14:17

Рагулю ў Канадзе прадалі за $1,2 млн 2

На «Каралеўскім зімовым кірмашы» ў Таронта карову па мянушцы «Голд Міс» прадалі за $1,2 млн. Чорна‑белая трохлетка элітнай Галштынскай пароды стала самай дарагой у свеце каровай.

Рагулю вырасцілі на ферме Блойса Томсана ў наваколлі горада Фрэнчфорт.

«Цяпер гэта самая дарагая маладая карова ў свеце», — заявіў журналістам Блойс Томсан, які займаецца развядзеннем Галштынскі пароды. Патомства каровы, як чакаецца, будзе «бясцэнным».

Паводле словаў фермера, ва ўмовах кантракту агаворваецца магчымасць атрымання генетычнага матэрыялу «Голд Міс». У наступныя гады гэта моцна паўплывае на паляпшэнне пароды ў розных краінах.

0
Корч / Адказаць
13.11.2009 / 16:27
Падумалася, гаворка ідзе пра Рагулю.
0
Узрэцкі / Адказаць
13.11.2009 / 16:36
Мастакі даць загалоўкі правакацыйныя... Але ж трохі жаўтавата
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру