Медыкі адзначаюць, што колькасць тых, хто жадае зрабіць прышчэпку за свой кошт у параўнанні з мінулым годам ніколькі не павялічылася.
Магчыма, гэта звязана з тым, што працэдура гэтая не з танных: адна прышчэпка каштуе 34 240 рублёў.
Тым не менш, медработнікі падрыхтаваліся да таго, што попыт на платныя вакцыны павялічыцца.
Баранавіцкая цэнтральная паліклініка — адзінае медычная ўстанова ў горадзе, дзе можна зрабіць прышчэпку ад грыпу — на днях атрымала 530 доз процігрыпознымі вакцынамі.
Прывіваць гараджан будуць расійскай вакцынай грыпол плюс (410 доз) і французскай ваксігрып.
У той жа час бясплатная вакцынацыя ідзе хуткімі тэмпамі. Прышчэпкі ад грыпу ўжо атрымалі 9537 чалавек, якія знаходзяцца ў групах рызыкі. Таксама прышчэплена амаль 20% школьнікаў (1399 з 7140). Плануецца, што бясплатная вакцынацыя насельніцтва скончыцца да 15 лістапада.
0
0
0
0
0
0