13.11.2009 / 16:18

За паўгоду ад «свінога грыпу» памерлі 3 900 амерыканцаў 2

Паводле статыстыцы амерыканскай службы аховы здароўя, з красавіка па лістапад 2009 года ад вірусу А/H1N1 у ЗША ўжо памерлі 3 900 чалавек, з іх — 500 дзяцей.

Агульныя звесткі амерыканскага цэнтра кантролю і прафілактыкі над захворваннямі (CDC) паказваюць, што ўсяго былі інфікаваныя прыкладна 22 мільёны амерыканцаў, 98 тысяч з іх былі шпіталізаваныя.

У тым ліку захварэлі 8 мільёнаў дзяцей, з якіх 540 чалавек памерлі.

«Тое, што адбываецца ў 2009 годзе з’яўляецца проста беспрэцэдэнтным», — сказаў адзін з прадстаўнікоў CDC.

Штогод ад захворванняў на сезонную прастуду ў ЗША памірае 82 дзіцяці, а наогул ад грыпу штосезон 36 тыс. амерыканцаў

0
Андрэй / Адказаць
13.11.2009 / 17:15
«Тое, што адбываецца ў 2009 годзе з’яўляецца проста беспрэцэдэнтным» Няма такіх словаў у арыгінале! Вось спасылка: http://news.yahoo.com/s/ap/20091112/ap_on_he_me/us_med_swine_flu Самае найбліжэйшае: "I am expecting all of these numbers, unfortunately, to continue to rise," said Dr. Anne Schuchat of the Centers for Disease Control and Prevention. "We have a long flu season ahead of us."
0
Турын / Адказаць
14.11.2009 / 18:30
Але ж нетрэба забывацца на тое, што амерыканцаў 300 міліёнаў...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру