13.11.2009 / 16:28

Сыра, пахмурна, змрочна - 45 дзён да Новага году 4

Прагноз надвор’я ў Беларусі на 14—16 лістапада.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Па паўночным усходзе невялікія ападкі, пераважна дождж. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман.

Вецер няўстойлівы 2—7 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 2 да плюс 4, днём плюс 1—6.

У Мінску 14 лістапада воблачна, днём з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер няўстойлівы 2—7 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да плюс 2, днём плюс 2—4.

У наступныя двое сутак, 15—16 лістапада, па краіне чакаецца воблачна. 15 лістапада воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі днём у асобных раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей невялікія ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай месцамі туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 3 да плюс 3°С, днём ад 0 да плюс 6°С.

16 лістапада воблачна з праясненнямі. У асобных выпадках рэспублікі невялікія ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай месцамі туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 3 да плюс 3°С, днём ад 0 да плюс 6°С.

У Мінску 15 лістапада воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля 0, днём плюс 2—4.

0
Актывіст / Адказаць
14.11.2009 / 00:29
Да Новага году будуць раздаваць "сыр"? Ці тут павінна быць "вільготна"?
0
Алег / Адказаць
14.11.2009 / 13:55
"У асобных выпадках рэспублікі невялікія ападкі..." Гэтая "звышглыбокая" думка таксама "ні для срэдніх умоў". А мо, спадар Ліпай, вашы радкагоны сырам аб'еліся? Як кажуць, давярай, ды правярай!
0
Зьміцер / Адказаць
15.11.2009 / 20:16
Сыра няма, вакцыны таксама няма...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру